22 лютага 2026 года для выхаванцаў установы адукацыі “Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі” арганізавалі інтэлектуальную гульню “З родным словам круглы год”.
Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве каманды, выконвалі разнастайныя заданні: правяралі веданне правіл роднай мовы, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, тлумачылі значэнне беларускіх слоў, адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі.
Гульня суправаджалася паказам беларускамоўных відэаролікаў і мультыплікацыйных фільмаў.
Мерапрыемства прайшло вельмі жыва – кожны мог праявіць свае веды, кемлівасць і эрудыцыю.

Усе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас самая прыгожая, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.