Меню Закрыть

Дыктант “Беларускія жанчыны”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе УА “МДСПТВ №2” адбыўся Рэспубліканскі дыктант па беларускай мове.

Мэтай дыктанта стала папулярызацыя беларускай мовы як нацыянальнага здабытку, асэнсаванне неабходнасці ведаць, разумець і захоўваць беларускую мову. Гэта тое, што нас адрознівае ад іншых народаў, гэта наша культурная спадчына, якая перадалася нам ад продкаў.

Пры напісанні дыктанта “Беларускія жанчыны” вучні, настаўнікі і адміністрацыя змаглі адчуць энергію і самабытнасць беларускай мовы, пачулі мілагучнасць беларускага слова, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны нашай краіны.

Такое мерапрыемства замацоўвае сувязь з нацыянальнымі традыцыямі і з’яўляецца важным укладам для замацавання культурнага патэнцыялу краіны.

Другие новости

© Учреждение образования «МГСПТУ № 2» 2026